Форум » » История лета 1941 г. по белорусски » Ответить

История лета 1941 г. по белорусски

Закорецкий: Нашел в Интернете текст курса истории. [quote]Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ» М. Я. Сяменчык ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей Мінск 2009 [/quote]

Ответов - 2

Закорецкий: Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыцця-дзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага пра-цэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чынам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, зацікаўленым у вы-сокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях грамадзянскасці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі. З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама выхаванні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны мелі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аўтарскіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых супольнасцей.

Закорецкий: Лекцыя 17. УДЗЕЛ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ І МІЖНАРОДНЫМ ЖЫЦЦІ ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ Пытанні 1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. .... 1. Пасля капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З гэтай нагоды 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вядомую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заход-ніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Вен-грыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Высокаразвіты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта былі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых дывізій. Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80 % сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень» (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павінны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш 10 тыдняў. 22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імкненне А. Гітлера да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуністаў, камісараў, савецкіх работнікаў, «прадстаўнікоў непаўнавартых рас»; ператварэння ў рабоў астатняга насельніцтва. Група армій «Цэнтр» уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў. Яшчэ да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла за-дача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на «Беластоцкім высту-пе», які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі разме-шчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсутнасці дырэктыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над групай армій «Цэнтр», фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў наступленне ў напрамках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранавічы – Мінск з мэтай акружэння савецкіх войск. ..... Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў летня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у маніякальнай самаўпэўненасці І. Сталіна, яго залішняй даверлівасці А. Гітлеру і спадзяванні на непарушнасць пакту аб ненападзе, ігнараванні разведдадзеных адносна часу нападу гітлераўцаў на СССР і стратэгічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за інспірыраваных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў. У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім ходам яго мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай падрыхтоўкі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад адносна мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзейсніць раптоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чырвонай Арміі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта савецкім камандаваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмовах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ваенаначальнік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон.



полная версия страницы